У Мінскім раёне мужчына абліў сябе бензінам і падпаліў

07.03.2015 / 14:05

У Мінскім раёне мужчына пры спробе суіцыду атрымаў апёкі 90% цела, паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне аб шпіталізацыі з апёкамі 1-3 ступені (90% цела) грамадзяніна 1970 года нараджэння, качагара ГП «Минрайцепласець» паступіла 7 сакавіка ў 00.20.

Як патлумачылі выратавальнікі, апёкі былі атрыманы пры спробе суіцыду — мужчына абліў сябе бензінам і падпаліў ў жылым доме ў вёсцы Аронава Слабада Мінскага раёна.