ФСБ: Затрыманыя двое падазраваных у забойстве Нямцова

07.03.2015 / 12:43

Кіраўнік ФСБ заявіў у эфіры расійскага тэлебачання пра затрыманне падазраваных у забойстве апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

«У выніку праведзенай работы сёння затрыманыя двое падазраваных у здзяйсненні дадзенага злачынства — гэта Губашаў Анзор і Дадаеў Заур, пра што праінфармаваны кіраўнік дзяржавы», — сказаў у эфіры Першага канала кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў.