Міжпланетная станцыя даляцела да Цэрэры
Упершыню ў чалавечай гісторыі штучны апарат трапіў на арбіту карлікавай планеты.
06.03.2015 / 20:50
«Усход» на падлёце да Цэрэры зрабіў 19 лютага 2015 года фота планеты, на якім бачныя дзве таямнічыя белыя плямы. Фота: NASA
Міжпланетная аўтаматычная станцыя «Усход» была запушчаная ў 2007 годзе. У 2011-м дасягнула астэроіда Веста (другое па памерах пасля Цэрэры цела ў астэроідным поясе), затым у 2012-м працягнула шлях да Цэрэры.
«Пацвярджаю: я на арбіце Цэрэры», — напісаў апарат у сваім твітары 6 сакавіка 2015 года.
Цэрэра знаходзіцца ў астэроідным поясе між Марсам і Юпітарам. Яна першапачаткова лічылася астэроідам, але ў 2006 годзе была аднесеная да карлікавых планет. Цэрэру і падобныя да яе целы называюць магчымымі крыніцамі вады на Зямлі ды фармавальнікамі яе ядра.