МЗС Украіны спыніў акрэдытацыю расійскіх СМІ

05.03.2015 / 12:23

Міністэрства замежных спраў Украіны спыніла акрэдытацыю расійскіх СМІ. Пра гэта ў чацвер паведамілі кар. ТАСС у прэс-службе дыпламатычнага ведамства.

«З гэтага тыдня мы не акрэдытуем расійскія СМІ [на мерапрыемствы МЗС]», - паведамілі ў прэс-службе на просьбу аб акрэдытацыі ў чацвер на падыход да прэсы міністраў замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна і Вялікабрытаніі Філіпа Хаманда.

Раней Украіна заявіла пра забарону на акрэдытацыю для СМІ РФ. СБУ рэкамендавала пазбавіць акрэдытацыі пры дзяржаўных органах краіны больш за 100 расійскіх выданняў.