Кнігу Святланы Алексіевіч вылучылі на прэстыжную польскую прэмію

05.03.2015 / 11:21

фота Сяргея Гудзіліна

Раман беларускай пісьменніцы «Час сэканд-хэнд» быў вылучаны на прэстыжную польскую прэмію імя Рышарда Капусцінскага. Акрамя Святланы Алексіевіч на ўзнагароду прэтэндуюць кандыдаты з Польшчы, Швецыі і Бразіліі. Імя пераможцы будзе абвешчана 15 мая. Ён атрымае 50 тысяч злотых.

Прэмія імя Капусцінскага была заснавана мэрыяй Варшавы і Gazeta Wyborcza. Яна ўручаецца за найлепшы літаратурны рэпартаж. Сам Рышард Капусцінскі (1932 —2007), які, дарэчы нарадзіўся ў Пінску, лічыцца ў Польшчы адным з найвыбітнейшых майстроў рэпартажу. Ён нават двойчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію.

Святлана Алексіевіч ужо была лаўрэаткай прэміі Капусцінскага. У 2011 годзе яе ўзнагародзілі за кнігу «У вайны не жаночы твар».

УШ