Джарэд Лета прадэманструе ў Мінску свой новы імідж ФОТА

Франтмэн гурту 30 Seconds To Mars Джарэд Лета радыкальна змяніў імідж напярэдадні старту туру па Усходняй Еўропе.

04.03.2015 / 15:07

У апошнія гады, з часоў «аскараноснага» фільма «Даласкі клуб спажыўцоў», актор і музыка Джарэд Лета насіў доўгія валасы і бараду.

На мінскім канцэрце ён з’явіцца ў новым вобразе — чыста паголеным і з кароткай стрыжкай.

Фота музыкі ў новым вобразе з твітара Дэвіда Эера — рэжысёра «Атраду самазабойцаў», у якім Лета выканае ролю Джокера.

У туры па Усходняй Еўропе з праграмай «Каханне+Палкасць» 30 Seconds To Mars наведаюць 14 расійскіх гарадоў, затым адыграюць у Мінску, пасля скіруюцца ва Украіну і Польшчу.

Назву праграмы гурт прынцыпова піша на нацыянальных мовах краін, у якіх выступае.

Беларускі канцэрт пройдзе на «Чыжоўка-Арэне» 4 красавіка. Квіткі прадаюцца анлайн на офісе арганізатараў, цана на танцпляцоўку ад 600 тысяч, на трыбуны — ад 350 тысяч.

На папярэднім канцэрце ў Мінску Джарэд Лета прызнаўся ў каханні па-беларуску.

Аляксандр Арсёнаў