На Дзень Незалежнасці ў Мінску выступіць Papa Roach

Амерыканкі гурт анансаваў мінскі канцэрт 3 ліпеня.

04.03.2015 / 12:29

Рокеры Papa Roach анансавалі на Facebook выступ у мінскім клубе Prime Hall 3 ліпеня. У афішы на сайце Prime Hall канцэрта пакуль няма — верагодна, вядуцца перамовы.

Papa Roach плануюць наведаць Мінск у межах туру ў падтрымку новага альбому «F.E.A.R.». Таксама гурт анансаваў у межах усходнееўрапейскай часткі туру канцэрты ў Санкт-Пецярбугру, Маскве, Казані і Ніжнім Ноўгарадзе.

***

Papa Roach заснаваны ў 1993 годзе ў мястэчку Вакавіль (Каліфорнія, ЗША). Славу ім прынес дэбютны альбом Infest, выданы ў 2000 годзе. На сёння гурт мае 8 студыйных альбомаў, двойчы намінаваўся на «Грэмі». Мінск Papa Roach ужо наведвалі ў 2012 годзе — кажуць, тады фанаткі закідалі вакаліста станікамі.

Аляксандр Арсёнаў