Латвія можа запусціць ТБ-канал на рускай мове для Латгаліі

01.03.2015 / 22:31

У апошнія дні прадстаўнікі міністэрстваў разглядалі варыянты, як прымусіць латвійцаў глядзець мясцовыя тэлеканалы замест расійскіх.

Як стала вядома перадачы Латвійскага тэлебачання De facto, у якасці аднаго з магчымых сцэнарыяў разглядаецца стварэнне асобнага бясплатнага канала для жыхароў Латгаліі — прычым, на рускай мове.

Фінальнае рашэнне пакуль не прынята, але ідэя пра «Латгальскае ТБ» сапраўды абмяркоўваецца.

Кіраўнік Камісіі нацыянальнай бяспекі Сейма Солвіта Аболціня патлумачыла, што гэта пытанне разглядаецца.