Беларускі фрыстайліст Дзяніс Восіпаў стаў трэцім на этапе Кубка свету ў «Раўбічах»

01.03.2015 / 18:54

На фінальным этапе Кубка свету сезона 2014/15 па лыжнай акрабатыцы фрыстайла ў «Раўбічах» беларус Дзяніс Восіпаў стаў бронзавым прызёрам.

Сёння ў суперфінале мужчынскага турніру беларускі спартсмен паказаў вынік 114,81 бала, заняўшы трэцяе месца ў выніковым пратаколе. Пераможцам стаў украінскі фрыстайліст Аляксандр Абраменка (122,62 бала), а серабро ў актыве амерыканца Мака Боханана (119,91).

У спаборніцтвах жанчын перамогу святкавала амерыканская спартсмена Эшлі Колдуэл (99,63), другой была яе суайчынніца Кайлі Макінана (85,30), а бронзу заваявала расіянка Вераніка Корсунква (80,04). Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова замкнула шасцёрку удзельніц суперфіналу з вынікам 57,13 бала.