Затрыманы актывіст, які збіраў подпісы за далучэнне Латвіі да Расіі

Паліцыя бяспекі затрымала жыхара Латвіі, які ў сакавіку мінулага года арганізаваў збор галасоў на сайце avaaz.org пра ўключэнне Латвіі ў склад Расійскай Федэрацыі.

27.02.2015 / 21:13

Супрацоўнікі спецслужбы ўсталявалі яго асобу, а затым правялі пяць ператрусаў, канфіскаваўшы камп'ютарную тэхніку і носьбіты дадзеных.

У дачыненні да нелаяльнага жыхара быў пачаты крымінальны працэс па пункце 1 артыкула 82 Крымінальнага закона Латвіі (Публічны заклік да падрыву тэрытарыяльнай цэласнасці Латвійскай Рэспублікі).

У ходзе расследавання высветлілася, што затрыманы меў дачыненне і да іншых правакацый у інтэрнэце, якія атрымалі за апошні час шырокі рэзананс у латвійскім грамадстве. Якім менавіта — не ўдакладняецца.