МТС заклікае быць свядомым — размаўляць па-беларуску
Мабільны аператар прапанаваў SMS-сэрвіс па вывучэнні беларускай мовы.
27.02.2015 / 21:21
Беларускі аператар МТС рассылае абанентам рэкламу паслугі па вывучэнні беларускай мовы.
«Будзь свядомым — размаўляй па-беларуску! Набірай *888# і падключы эксклюзіўны сэрвіс па вывучэнні беларускай мовы», — такія паведамленні прыходзяць абанентам.
Першыя два дні паслуга бясплатная. Далей яна будзе каштаваць па 1440 рублёў на дзень.