Беларуса падазраюць у атручванні 40 чалавек спайсам у расійскім Варонежы

Наркапаліцыя абясшкодзіла міжнародную групу, якая распаўсюджвала сінтэтычныя наркотыкі ў расійскім Варонежы, што можа быць датычная да атручвання больш за 40 чалавек, кіраваў ёю грамадзянін Беларусі.

25.02.2015 / 13:16

Фота ФСКН РФ

Масавае атручэнне курыцельнымі сумесямі ў Варонежы адбылося ў пачатку кастрычніка 2014 года.

Больш за 40 чалавек аказаліся ў бальніцы з дыягназам «атручэнне наркатычным рэчывам псіхатропнага дзеяння». Некаторыя са шпіталізаваных прызналіся, што ўжывалі «спайс». У пачатку лютага мясцовая наркапаліцыя паведамляла, што злавіла трох распаўсюднікаў курыльных сумесяў, якія могуць быць датычныя да масавага атручвання.

Па дадзеных ФСКН, кіраваў групай 31-гадовы грамадзянін Беларусі.

Знаходзячыся па-за межамі РФ, на думку ведамства, ён наняў праз сайт абвесткаў трох жыхароў Варонежа для распаўсюду наркотыкаў (двух мужчын і адну жанчыну). Сувязь змоўшчыкі ажыццяўлялі праз ICQ. Як паведамляе ФСКН, наркотык варонежцы атрымлівалі з тайнікоў, а затым фасавалі аптовымі (ад 100 да 300 грамаў) і рознічнымі партыямі. Збыт ажыццяўлялі толькі праз тайнікі.

У ходзе аперацыі аператыўнікамі праведзена некалькі ператрусаў па адрасах пражывання членаў групы і месцах магчымага складзіравання наркатычных сродкаў. У выніку канфіскавана каля 5,5 кілаграма «спайсаў» і «соляў».

Затрыманыя ўсе магчымыя ўдзельнікі злачыннай супольнасці, у тым ліку і грамадзянін Беларусі, якога варонежскім наркапаліцэйскім удалося выманіць у Расію.

ria.ru