У ДНР заявілі пра пачатак адводу цяжкага ўзбраення

24.02.2015 / 09:55

Самаабвешчаная «Данецкая народная рэспубліка» 24 лютага ў 09:00 мск пачала адвод цяжкага ўзбраення ад лініі судакранання.

Пра гэта ria.ru паведаміў намеснік камандзіра корпуса г.зв. «апалчэння» Эдуард Басурын.

Паводле яго слоў, плануецца, што за дзень будзе адведзена 96 адзінак тэхнікі і цяжкага ўзбраення.

«Усяго план разлічаны на два тыдні, пачынаючы з 22 лютага, як гэта прадугледжана Мінскім пратаколам. Гэта значыць, пачынаючы з сённяшняга дня — 12 дзён», — адзначыў Басурын.