Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны

20.02.2015 / 20:41

Аляксандр Лукашэнка сваім указам вызваліў генерал-маёра Ігара Матрашылу ад пасады начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Матрашыла звольнены з ваеннай службы ў запас з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.