Лукашэнка: Беларусь гатова да канструктыўнага дыялогу з НАТА

19.02.2015 / 15:00

Беларусь адкрыта да канструктыўнага дыялогу з НАТА на прынцыпах парытэтнасці і празрыстасці.

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад камандным складам Узброеных Сіл.

«Як суверэнная дзяржава мы адкрытыя у тым ліку да канструктыўнага дыялогу з НАТА на прынцыпах парытэтнасці і празрыстасці. У нас ёсць шмат агульных пытанняў, сумесная праца над якімі ў поўнай меры адпавядае інтарэсам Беларусі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.