Былы рэктар Інстытута культуры Беларусі асуджаны на 5 гадоў калоніі

16.02.2015 / 20:32

Судом Фрунзенскага раёна Мінска вынесены прыгавор былому рэктару Інстытута культуры Беларусі Канстанціну Рэмішэўскаму, абвінавачанаму ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных чч. 1 і 2 арт. 430, ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса. 

Як паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова, былы рэктар прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, перададзеных выключна ў сувязі з яго службовым становішчам, за спрыяльнае вырашэнне пытання, што ўваходзіла ў яго кампетэнцыю, за выкананне дзеяння ў інтарэсах хабарадавальніка, якое гэтая асоба магла зрабіць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару). На падставе ч. 1 арт. 430 КК яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады тэрмінам на тры гады. 

Ён жа прызнаны вінаватым у замаху на паўторнае прыняцце для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, перададзеных выключна ў сувязі з яго службовым становішчам, за спрыяльнае вырашэнне пытання, што ўваходзіла ў яго кампетэнцыю, за выкананне ў інтарэсах хабарадавальнікаў і іх юрыдычных асоб дзеянняў, якія рэктар павінен быў ці мог ажыццявіць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (замаху на атрыманне хабар паўторна), шляхам вымагальніцтва, у буйным памеры. На падставе ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 430 КК яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на чатыры гады з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады на працягу пяці гадоў. 

Былы рэктар таксама прызнаны вінаватым у прыняцці для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, якія перадаваліся ў сувязі з яго службовым становішчам, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзілі ў яго кампетэнцыю, за невыкананне ў інтарэсах хабарадавальніка і яго юрыдычнай асобы дзеянняў, якія гэтая асоба магла зрабіць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, паўторна, шляхам вымагання. На падставе ч. 2 арт. 430 КК яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на пяць гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады тэрмінам на пяць гадоў. 

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, абвінавачанаму канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на пяць гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады на працягу пяці гадоў. Пакаранне ён будзе адбываць у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Прысуд быў абвешчаны 13 лютага. Законную моц не набыў і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку. 

Нагадаем, у снежні мінулага года следства паведаміла, што ўстаноўленыя чатыры факты атрымання хабару службовай асобай. Намер абвінавачанага ў кожным з выпадкаў быў скіраваны на атрыманне матэрыяльных каштоўнасцяў выключна для сябе і ў сувязі з яго службовым становішчам. 

Крымінальны пераслед рэктара пачаўся на падставе матэрыялаў УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазронага ў момант атрымання хабару ў дзве тысячы долараў ЗША. Гэтыя грошы рэктар атрымаў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб даванні ў карыстанне нерухомасці ўстановы без дакументальнага афармлення.