Харкаўчане пра заяву Захарчанкі: Тады мы возьмем Белгарад

16.02.2015 / 15:18

У сацсетках абсмяялі абяцанне кіраўніка ДНР захапіць Харкаў.

Пагроза «галоўнага тэрарыста» Данбаса Аляксандра Захарчанкі «адбіць і ўзяць Харкаў» ніяк не паўплывала на жыццё горада. Хіба што дзясятак прарасейску настроеных грамадзян выйшлі да помніка Леніну, але мітынг хутка разышоўся.

У сацыяльных сетках харкаўчане перавялі заяву Захарчанкі ў плоскасць жартаў і прыколаў.

«Тады Харкаў возьме Белгарад, які ўваходзіў у Харкаўскую губерню», — іранізуюць у сацсетках.

У ваенным ведамстве таксама не збіраюцца рэагаваць на выказванні Захарчанкі. Аб узмацненні блокпастоў і танках на межах гаворка не ідзе.