100-гадовы кракадзіл у Бангладэш памёр ад пераядання

Наведнікі храму Хазрат Хан Джахан Алі перакармілі жывёлу ахвяраваннямі.

13.02.2015 / 12:36

Фота: CEN

Наведнікі храма прыносілі ў ахвяру кракадзілу куранят — верылі, што гэта прыносіць удачу. З цягам часу кракадзіла пачалі карміць цэлымі козамі. Ды кракадзілу тое не прынесла ўдачы, распавядае Yahoo News.

Даглядчык кракадзілаў кажа, што ў храме ведалі пра праблему, але не былі ўпэўненыя ў тым, што рабіць са старажытнай традыцыяй.

Па словах даглядчыка, ад пераядання і атлусцення ў храме памерла ўжо чацвёртая рэптылія, ды тры папярэдніх кракадзілы пакінулі чацвёртаму проста агромністыя запасы ежы. 

Аляксандр Арсёнаў