208-секундны музычны кліп знялі за 5 секунд ВІДЭА

Французскі гурт Siska зняў музычны кліп у slo-mo адным дублем.

12.02.2015 / 15:58

Камера Phantom 4k здымала з частатой 1000 кадраў на секунду 80 актораў, якія практычна адначасова выконвалі свае ролі. Машына з камерай праязджала 80 метраў перад імі з хуткасцю 50 км/г.

Усё паказанае на відэа да песні «Безумоўны бунтар», якое доўжыцца тры з паловай хвіліны, насамрэч адбылося за 5 секунд.

Электронны гурт Siska быў утвораны ў 2015 годзе і выдаў адзін безназоўны міні-альбом.

Аляксандр Арсёнаў