Чалы: На сустрэчы ў Мінску цяпер узгадняюць два дакументы

12.02.2015 / 08:05

Лідары краін «нармандскай чацвёркі» на сустрэчы ў Мінску на дадзены момант узгадняюць два дакументы.

Пра гэта паведаміла журналістка «5 канала» Ірына Герасімава ў Facebook са спасылкай на намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны Валерыя Чалага.

«Валерый Чалы распавёў, што цяпер гаворка ідзе пра два дакументы. Некаторыя пункты ўжо ўзгаднілі», — напісала журналістка.

Раней сёння СМІ паведамлялі, што на перамовах у Мінску ўзгоднена большасць пытанняў, акрамя кантролю над мяжой.