Дыпламаты абяцаюць падпісанне дакумента ў Мінску цягам гадзіны, у дэкларацыі будзе 12—13 пунктаў

12.02.2015 / 08:36

У Палацы Незалежнасці рыхтуюць вялікую залу. Дыпламаты перадаюць, што цягам гадзіны, на 13-й ці 14-й гадзіне перамоваў, магчымае падпісанне дакумента. Расійская дэлегацыя выглядае задаволенай. Як вядома, раней міністр Лаўроў сказаў, што перамовы ідуць «супер».

Расійскае агенцтва ТАСС паведамляе, што ў выніковай дэкларацыі будзе 12 ці 13 пунктаў.