Украінскія СМІ абвяргаюць інфармацыю расійскіх СМІ пра вынікі перамоваў у Мінску

11.02.2015 / 07:15

Крыніца ZN.UA у трохбаковай кантактнай групе паведамляе, што інфармацыя, распаўсюджаная ТАСС, не адпавядае рэчаіснасці — на аўторкавых перамовах не ўдалося прыняць ніякіх канкрэтных рашэнняў, і ў сераду перамовы будуць працягнутыя.

Інфармацыя, якую распаўсюджвае агенцтва, — гэта спроба ў грамадскай думцы легітымізаваць прапановы, якія зыходзілі ад прадстаўнікоў «ЛНР» і «ДНР». Гэтыя прапановы капіявалі пажаданні Крамля, неаднаразова раней выкладзеныя, аднак на дадзеных перамовах яны нават не разглядаліся, паведамляе крыніца.

Раней ТАСС са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што спыненне агню ў Данбасе, адвод цяжкіх узбраенняў і кантроль за выкананнем дасягнутых дамоўленасцей узгоднены ў аўторак падчас перамоваў кантактнай групы ў Мінску.