Пуцін падарыў прэзідэнту Егіпта аўтамат Калашнікава ФОТАФАКТ

10.02.2015 / 16:51

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падарыў кіраўніку Егіпта Абдэль Фатаху ас-Сісі аўтамат Калашнікава. Пра гэта ў сваім Twitterпаведаміў былы прэм'ер-міністр Швецыі Карл Більт.

twitter.com/carlbildt

«Пратаколам прадугледжваўся абмен падарункамі. І ён быў абраны загадзя», — распавёў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Аднак ён не стаў удакладняць, хто менавіта абраў падарунак.

9 лютага Уладзімір Пуцін прыбыў у Каір з двухдзённым афіцыйным візітам па запрашэнні егіпецкага прэзідэнта. 10 лютага адбудуцца расійска-егіпецкія перамовы, у ходзе якіх плануецца абмеркаваць перспектывы далейшага развіцця двухбаковых адносін і актуальныя міжнародныя пытанні.