Полк «Азоў» заяўляе пра збіты расійскі штурмавік Су-25

10.02.2015 / 13:10

Полк спецыяльнага прызначэння «Азоў» заяўляе пра збіты расійскі штурмавік СУ-25. Пра гэта паведамляе прэс-служба палка.

«Сёння, раніцай, быў збіты штурмавік СУ-25 ВПС РФ. Самалёт упаў паблізу Куйбышава», — гаворыцца ў паведамленні ў Вконтакте.

У палку адзначылі, што некалькі расійскіх самалётаў было заўважаныя падчас сённяшняга наступу.