Абаненты velcom маюць праблемы з інтэрнэтам і USSD, сайт кампаніі не працуе

10.02.2015 / 12:59

Абаненты velcom у Беларусі адчуваюць праблемы з доступам у інтэрнэт, не адпраўляюцца USSD-запыты і не працуе сайт аператара.

Кампанія пакуль не каментуе тое, што здарылася, і выбачаецца за прычыненыя нязручнасці ў афіцыйным твітэры.