Мінэканомікі абмежавала тарыф на пропуск міжсеткавага трафіку для аператараў сувязі (дапоўнена)

Пастанова Мінэканомікі №5 ад 16 студзеня 2015 года вызначыла максімальны тарыф на пропуск міжсеткавага трафіку па Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

10.02.2015 / 12:47

Аператарам дазволена самастойна фармаваць тарыфы з улікам сітуацыі на рынку ў межах акрэсленай сумы за хвіліну злучэння.

Максімальны тарыф на пропуск міжсеткавага трафіку аператараў сотавай сувязі ўнутры краіны ўсталяваны ў памеры 82 рублі на хвіліну злучэння.

Пастанова апублікаваная на нацыянальным прававым партале і ўступіць у сілу праз 5 дзён.

«Гаворка ідзе пра замацаванне новых правіл гульні, якія не закранаюць узаемаадносіны аператараў і канечных спажыўцоў паслуг сотавай сувязі», — патлумачылі ў ведамстве.

«Наша Ніва» звярнулася па тлумачэнні ў прэс-службы мабільных аператараў Беларусі. Па словах прадстаўнікоў аператараў, вырашэнне Мінэканомікі не зменіць тарыфы на сувязь для абанентаў.

Аляксандр Арсёнаў