У Барысаве кіроўца збіў на пешаходным пераходзе маці з трохгадовым дзіцем

10.02.2015 / 10:41

Першае ў гэтым месяцы ДТЗ з удзелам дзіцяці адбылося 9 лютага.

У 7.40 61-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем «Сеат Таледа», здзейсніў наезд на 28-гадовую маці і 3-гадовую дзяўчынку, якія пераходзілі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Дзіця з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізавана ў Барысаўскую ЦРБ. На аўтамабілі былі летнія шыны.