Часопіс Arche шукае рэдактара і карэктара

10.02.2015 / 10:11

Часопіс Arche шукае рэдактара і карэктара папяровага выданьня.

Кандыдат на пасаду, адзначаецца на сайце часопіса, павінен адпавядаць наступным крытэрам:

— вышэйшая адукацыя (пажадана гістарычая ці філалагічная);

— досвед рэдактарскай працы (літаратура гуманітарнага профілю) не меншы за 3 тады;

— дасканалае валоданьне абодвума правапісамі беларускай мовы;

— наяўнасьць уласнага працоўнага месца;

— валоданне англійскай мовай.

Наяўнасць навуковай ступені і рэкамендацый вітаецца.

Кандыдат на пасаду карэктара часопіса Arche павінен адпавядаць наступным крытэрам:

— вышэйшая адукацыя (філалагічная);

— досвед карэктарскай працы не меншы за 3 тады;

— дасканалае валоданне абодвума правапісамі беларускай мовы;

— наяўнасць уласнага працоўнага месца.

Наяўнасць рэкамэндацый вітаецца.

Рэзюмэ высылаць на адрас valer@arche.by

У тэме ліста трэба пазначаць «Рэзюмэ».

Дэйдлайн 17 лютага 2015 г.