Пачаўся збор сродкаў на помнік Рыгору Барадуліну
Увага! Спраўджаныя і папраўленыя звесткі!
11.02.2015 / 14:17
Вясной яго плануюць устанавіць на радзіме паэта, ў гарадку Ушачы на Полаччыне.
Сам помнік распрацаваў скульптар Мікалай Байрачны. Дарэчы, эскіз упадабалі і сваякі Барадуліна. Неўзабаве «Саюз беларускіх пісьменнікаў» апублікуе яго ў Інтэрнэце.
Далучыцца да справы можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя ўнучкі паэта:
Далучыцца да ганаровай справы па ўсталяванні помніка Рыгору Барадуліну можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя яго ўнучк:
ААТ «Беларусбанк» філіял 514 код 614 УНП 100420097
код віда ўклада 9004 (дамова дабрачыннага рахунка №000039)
атрымальнік Кліміна Дамініка Канстанцінаўна
прызначэнне плацяжа – добраўпарадкаванне пахавання
Ажыццявіць плацёж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дамамогай інфакіёскаў і Інтэрнэт-банкінгу (выбраць — «Плацяжы», — «Адвольныя плацяжы», — «плацёж па рэквізітах» – нумар транзітнага рахунка 3819382102369).
Адносна міжнародных пераводаў інфармацыя будзе дадаткова. Сачыце за навінамі на сайтах lit-bel.org, zbsb.org, budzma.by