Эвакуацыя мірнага насельніцтва з Дэбальцава: украінскія аўтобусы поўныя, ДНРаўскія пустыя

07.02.2015 / 11:03

У пятніцу ўкраінскія і расійскія сілы ў Дэбальцаве дасягнулі кароткага спынення агню, каб жыхары горада маглі яго пакінуць. Згодна з дамоўленасцю, у горад прыбылі як аўтобусы ўкраінскага Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, так і транспарт з так званай «Данецкай народнай рэспублікі». Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Ройтэрз, украінскія аўтобусы выехалі поўныя, ДНРаўскія — пустыя. 

«Апошняе два тыдні было пекла», — расказаў Ройтэрзу 31-гадовы Арцём Нікішын, што з жонкай і двума сынамі выехаў у Славянск. Усяго дабра ў іх цяпер — некалькі сумак і коўдры.