Беларус незаконна зарабіў у інтэрнэце $700 тысяч

05.02.2015 / 19:09

На сайце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь з'явілася інфармацыя аб заканчэнні расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі, які ў перыяд з 2005 па 2012 займаўся незаконнай рэкламнай дзейнасцю ў інтэрнэце.

Паведамляецца, што мужчына 1981 года нараджэння пры дапамозе размяшчэння на сайтах банэраў і гіперспасылак рэкламаваў рознага роду тавары і паслугі. Шэраг спасылак вёў на матэрыялы парнаграфічнага зместу.

Следчыя высветлілі, што мужчына і яго кампаньёны змаглі зарабіць такім спосабам больш за $700 тысяч. У падатковую інспекцыю аб сваіх даходах яны не паведамлялі. Для атрымання грашовых сродкаў ад свайго бізнесу абвінавачваны выкарыстаў замежныя аплатныя сістэмы, гэта і ўскладняла выяўленне яго дзейнасці падатковымі і праваахоўнымі органамі.

Цяпер мужчыну прад'яўленае абвінавачванне па ч.3 арт. 233 (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) і ч.2 арт. 343 (Распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.