Мэр Нью-Ёрка абяцае 1500 танных дамоў для мастакоў

05.02.2015 / 15:00

Улады Нью-Ёрку паспрабуюць зрабіць жыццё мастакоў у горадзе больш лёгкім.

Выступаючы ўчора са штогадовым пасланнем да жыхароў, Біл Дэ Блазіа паабяцаў пабудаваць 1500 танных дамоў працоўных студыяў для мастакоў.

Мэр адзначыў, што такім чынам хоча аддзячыць творчай супольнасці, якая шмат зрабіла для таго, каб Нью-Ёрк меў сённяшні выгляд і статус «Мекі для мастакоў». Таксама ён сказаў пра ролю мастацтва у натхненні новых пакаленняў і прыцягненню турыстаў — у мінулым годзе горад адведала 56 млн. чалавек.

Таксама таннае жыллё будзе прадастаўлена некаторым ветэранам і старым людзям.

Іван Шыла