На 81-гадовай жанчыне загарэлася адзенне, калі падкідвала ў печ дровы

04.02.2015 / 13:47

Увечары 1 лютага паступіла паведамленне аб шпіталізацыі 81-гадовай жыхаркі вёскі Касцяневічы Вілейскага раёна. У яе — апёкі першай-другой ступені грудной клеткі і перадплечча (40% цела).

Пенсіянерка цепліла печ. Калі чарговы раз падкідвала дровы, на ёй загарэлася кашуля. Жанчыну забрала «хуткая дапамога».

Са слоў пенсіянеркі, у доме нічога не згарэла. Пра гэта паведаміў «Рэгіянальнай газеце» старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Дзяніс Гаўрышчук.