Сотні чалавек выйшлі на Майдан у Кіеве, каб ушанаваць памяць Кузьмы ФОТАФАКТ

02.02.2015 / 20:36

У памяць пра Андрэя Кузьменку, лідара гурту «Скрабін» вядомага як Кузьма, на Майдане Незалежнасці ў Кіеве сабраліся некалькі сотняў чалавек.

Яны нясуць пад стэлу кветкі, свечкі і партрэты спевака.

Кузьма загінуў сёння раніцай у ДТЗ у Днепрапятроўскай вобласці. Аўто спевака сутыкнулася з грузавіком.

Шкадаванне з нагоды гібелі Кузьменкі выказаў сёння таксама прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Сёння загінуў Андрэй Кузьменка… Шкада кожнага, хто гіне, але разам з Кузьмой мы быццам страцілі часцінку сэрца», — напісаў ён у Твітары.