На ўездах у Кіеў узмоцняць блокпасты, але бліндажы пакуль не рыюць

02.02.2015 / 14:44

Блокпасты на ўездах у Кіеў будуць узмоцненыя для большай бяспекі праваахоўнікаў, паведаміў начальнік ГУ МУС Украіны ў Кіеве Аляксандр Церашчук.

«Гэта будуць невялікія збудаванні з блокаў — толькі для таго, каб гарантаваць бяспеку работнікаў міліцыі падчас канфіскацыі выбуховых рэчываў, зброі, бліндажы ніхто рыць не будзе», - заявіў Церашчук на прэс-канферэнцыі.

Паводле яго слоў, у цэлым на ўездах у Кіеў дзейнічае восем блокпастоў.

«Тое, што зброя сёння завозіцца з усходу — гэта не сакрэт, і гэтыя блокпасты — гэта ў першую чаргу для таго, каб спыняць, фільтраваць і не дапускаць гэта ўсё», — растлумачыў ён.

Плануецца, што ўсе блокпасты абсталююць ахоўнымі будынкамі працягу двух тыдняў.

Бі-Бі-Сі