Памёр легендарны ўласнік універсама «Юбілейны» Уладзімір Нярозя
30.01.2015 / 15:09
Памёр 62-гадовы Уладзімір Нярозя, былы дырэктар універсама «Юбілейны»-92 і арганізатар фестывалю «Кубак піва».
У 1990-ыя ягоны ўніверсам на вуліцы Заслаўскай лічыўся элітарным. У 2012-м крама перайшла пад кантроль сеткі «Родная старонка».
Сам Нярозя прайшоў шлях ад прадаўца да дырэктара, у сферы гандлю ён працаваў больш за 40 гадоў.