Колькі трэба дазволаў для правядзення фэсту ФОТАФАКТ

Восем пячатак на адной паперы — ці кожны здолее атрымаць?

30.01.2015 / 13:19

«Вось столькі трэба дазволаў, каб правесці фестываль беларускай культуры ў Баранавічах», — піша на Facebook Франак Вячорка.

Фестываль «Снежань» адбудзецца 31 студзеня ў баранавіцкай карчме «Замак Зубра». У праграме гульні і конкурсы ад «Мова нанова» і «Арт-сядзібы», урок беларускай мовы для дзяцей, выступы народных ансамбляў і танцавальны майстар-клас, кліп-марафон, фаер-шоў, беларуская дыскатэка і многа іншага. Пачатак у 12:00.

Аляксандр Арсёнаў