Deutsche Welle: Міністры абароны краін НАТО абмяркуюць патэнцыйныя ядзерныя пагрозы з боку РФ

25.01.2015 / 19:41

Міністры абароны краін НАТА ў лютым правядуць сустрэчу, падчас якой будуць абмяркоўвацца патэнцыйныя ядзерныя пагрозы з боку Расbі, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на газету Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung.

У сустрэчы возьмуць удзел кіраўнікі ваенных ведамстваў краін-членаў НАТА за выключэннем Францыі. З Францыяй, якая не ўваходзіць у групу ядзернага планавання, пазней будуць праведзены асобныя кансультацыі.

Галоўнай тэмай сустрэчы стануць частыя палёты расійскіх стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў паблізу паветранай прасторы краін Паўночнай і Усходняй Еўропы. 

Летась знішчальнікі НАТА падымаліся ў паветра для суправаджэння расійскіх ваенных бартоў, якія ляцелі побач з межамі краін Балтыі, каля 150 разоў.