Беларус у Расіі збіў двух паліцэйскіх

Яму прызначана пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

25.01.2015 / 11:57

Суд у горадзе Чэбаксары прызнаў, што 24-гадовы мясцовы жыхар, грамадзянін Беларусі, вінаваты ў гвалце супраць паліцэйскага.

Хлопец учыніў скандал у адной з кавярняў горада, які ёсць сталіцай аўтаноміі Чувашыя, піша pg21.ru.

У аддзеле ўнутраных спраў ён крычаў на паліцыянітаў і парываўся пайсці. Супрацоўнікі паліцыі яго спынілі. Тады ён кожнаму з іх умазаў у «морду». А пасля яшчэ й каленам аднаму з іх «у вобласць галавы», як піша прэс-служба Следчага камітэта Расіі па Чувашыі.