Падчас абстрэлу Марыупаля загінула ўся сям'я: мама, бабуля, дзед і трохгадовы хлопчык

24.01.2015 / 23:31

Па трагічнай выпадковасці пад снарады ў Марыупалі ў суботу патрапіла цэлая сям'я, піша kp.ua.

На месцы загінулі пенсіянер Мікалай Бабылёў, яго жонка, дачка. Усе яны працавалі на камбінаце «Азоўсталь». Разам з дарослымі быў і 3-гадовы Вячаслаў. Хлопчык таксама загінуў на месцы.

Украінскія тэлеканалы тым часам змяняюць сетку вяшчання на 25 студзеня, адмяняючы забаўляльныя перадачы. Частка такіх праграм была адменена ўжо ў суботу, напрыклад, з эфіра тэлеканала 1+1 знялі «Рассмяшы коміка» і «Вячэрні квартал 95».

Абстрэл прарасійскімі баевікамі Марыупаля забраў жыцці 30 чалавек.