БРСМ узначаліў Андрэй Белякоў, раней намеснік Бузоўскага ФОТА

20.01.2015 / 15:26

Першым сакратаром ЦК БРСМ сёння абраны Андрэй Белякоў. Такое рашэнне прынята на 42-м з'ездзе саюза моладзі ў Мінску.

brsm.by

Раней Андрэй Белякоў займаў пасаду другога сакратара ЦК.

Сёння на з'ездзе былі таксама ўнесены змены і дапаўненні ў статут арганізацыі. У прыватнасці, быў зацверджаны новы ўзор моладзевага білета — у выглядзе банкаўскай карты.

Акрамя таго, на з'ездзе быў абраны Цэнтральны камітэт у складзе 27 чалавек.