Баявое вадохрышча на Камсамольскім возеры ВІДЭА

19.01.2015 / 17:49

Сёння праваслаўныя адзначаюць Вадохрышча.

Напярэдадні свята вернікі посцяць, а святары — асвячаюць ваду ў праваслаўных храмах і вадаёмах. Асвячэнне вады працягваецца і ў дзень Вадохрышча. У храмах праводзяцца святочныя службы, пасля якіх вернікі набіраюць асвячоную ваду — яна захоўваецца на працягу ўсяго года.

У апошнія гады з Расіі ў Беларусь прыйшла трохі дзівацкая традыцыя купацца ў гэты дзень у асвячанай палонцы.

Адным з месцаў акунання па завядзёнцы з'яўляецца Камсамольскае возера — нават у працоўны дзень тут сабралося багата вернікаў.

Арцём Гарбацэвіч, Ірына Арахоўская