20 тыс. чалавек выйшлі на Марш салідарнасці ў Кіеве АНЛАЙН

18.01.2015 / 14:36

У Кіеве каля 20 тысяч удзельнікаў Шэсця адзінства памяці ахвяр тэрору прыйшлі на Майдан Незалежнасці з парку Шаўчэнкі.

На Майдане Незалежнасці ўжо сабраліся людзі, якія трымаюць плакаты «Я - Валнаваха» і Je suis Volnovakha.

Прадстаўнікі духавенства праходзяць да сцэны, усталяванай ля манумента Незалежнасці.