«Цмокі» прайгралі ў гасцях «Хімкам»

17.01.2015 / 19:05

У матчы баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ мінскія «Цмокі» сёння прайгралі ў гасцях «Хімкам» з лікам 77:98.

«Цмокі» займаюць апошняе, 16-е месца, у клуба ў 14 матчах дзве перамогі і 12 паразаў.

25 студзеня матч у Мінску з «Ніжнім Ноўгарадам»