Moody's: ВУП Расіі ў 2015 скароціцца на 5,5%

16.01.2015 / 07:16

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's прагназуе зніжэнне ВУП Расіі ў 2015 годзе на 5,5%.

9 студзеня міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch паведаміла, што ВУП Расіі ў 2015 годзе скароціцца на 4% пры ўзроўні інфляцыі ў 8,5%.

Раней кіраўнік Мінэканамразвіцця Аляксей Улюкаеў заявіў, што пры цане на нафту ў 2015 годзе ў 45 даляраў за барэль ВУП Расіі знізіцца на 4-5%.