УКантакце зрабіў бясплатнымі коцікаў і сабачак

Расійская сацыяльная сетка УКантакце зрабіла бясплатнымі наборы стыкераў «Персік» (кот) і «Споці» (сабака), якія могуць выкарыстоўвацца ў перапісцы замест смайлаў.

15.01.2015 / 17:58

Усталяваць новыя наборы стыкераў можна па спасылцы vk.com/stickers.

Альтэрнатыва смайлікам, вялізныя стыкеры з’явіліся ў перапісцы УКантакце ў сакавіку 2014 года. Бясплатнымі былі падобныя да класічных смайлаў «калабкі», у дадатак да іх карыстальнікі маглі набыць наборы з катом Персікам і сабакам Споці. Аўтар Персіка — Алена Саўчанка, а аўтар Споці — Андрэй Якавенка.

З цягам часу выбар стыкераў пашыраўся і сёння налічвае 30 платных набораў і чатыры бясплатных — «Смайлы», «Персік», «Споці» і «Садавіна-гародніна». Платныя стыкеры каштуюць 63 расійскіх рублі (прыблізна 14400 беларускіх рублёў на момант публікацыі).

Аляксандр Арсёнаў