Суперфеерверк: выбух на фабрыцы піратэхнікі з Калумбіі ВІДЭА

Канал Sky News размясціў у інтэрнэце відэа выбуху на фабрыцы феерверкаў блізу Баготы, сталіцы Калумбіі.

15.01.2015 / 15:08

Ад выбухаў пацярпелі два чалавекі. Адзін з іх — кіроўца машыны, што праязджала міма складу піратэхнікі. Доўгі час ратавальнікі не маглі падабрацца да месца здарэння праз няспынныя выбухі. Чалавека, што здымаў відэа, адкінула выбухам на спіну.

Аляксандр Арсёнаў