NASA: аварыі на МКС не было
Як сцвярджае NASA, збой бартавога камп’ютара 14 студзеня выклікаў фальшывае паведамленне аб уцечцы аміяку, перадае ТАСС.
15.01.2015 / 14:01
Фальшывае спрацоўванне датчыкаў адбылося ў амерыканскім сегменце МКС, з-за чаго астранаўты перайшлі на расійскую палову станцыі. Пазней астранаўты вярнуліся ў амерыканскі сегмент арбітальнага комплексу.
Пасля перазагрузкі камп’ютар працуе нармальна. Фота lesserknownworks.blogspot.com
«Чаму ён (камп’ютар) паказаў няправільна, пакуль высвятляюць, — распавёў дырэктар праграм пілатаваных касмічных палётаў NASA ў Расіі Шон Фулер. Кампютар памылкова паказаў павелічэнне колькасці аміяку, што было расцэнена як уцечка.
Калі экіпаж узяў пробы ў амерыканскім сегменце МКС, аміяку там не знайшлося».
Экіпаж не будзе рамантаваць гэты камп’ютар і пачне звычайны рабочы дзень. Рамонтам жа займуцца наземныя службы. Пасля перазагрузкі камп’ютар запрацаваў нармальна.