У суботу — таксама снег

09.01.2015 / 12:17

У Беларусі 10 студзеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, па захадзе — з дажджом. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. На некаторых участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе заходні 5—10 м/с з парывамі да 14 м/с, ноччу месцамі — да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса. Днём чакаецца ад мінус 2 да 3 цяпла, па захадзе паветра прагрэецца да 5 градусаў вышэй за нуль.