Еўра можа аслабнуць на фоне палітычнага крызісу ў Грэцыі

Тры туры галасавання не прывялі да абрання прэзідэнта, краіну чакаюць датэрміновыя выбары.

29.12.2014 / 14:02

У Грэцыі прэзідэнта выбірае парламент. Прычым патрэбная супербольшасць: 180 галасоў з 300. 

Тры туры не далі выніку: былы еўракамісар Стаўрас Дымас атрымаў толькі 168 галасоў.

Паводле канстытуцыі, краіну чакаюць датэрміновыя парламенцкія выбары, выніку якіх ніхто не можа прадказаць.

На сёння радыкальная лявацкая партыя Сірыза апярэджвае кіруючую кансерватыўную Новую дэмакратыю прэм'ера Самараса.

Грэчаскія біржы ўпалі сёння на 10%. Калі Сірыза пераможа, можна чакаць землятрусу еўрасаюзаўскага маштабу і падзення еўра.

Сяргей Гезгала